28 марта 2024, четверг22:12

Общество

Выбары 2019: парламент мары vs рэальны прагноз

11 ноября 2019, 11:30

Еўрарадыё зрабіла празноз новага складу Палаты Прадстаўнікоў НС ад  Брэсцкай вобласці.

Глядзіце і шукайце сваіх кандыдатаў.

Лунінецкая выбарчая акруга № 13 

Годны кандыдат у Лунінцы — кансультант па інвестыцыйных пытаннях 1993 года нараджэння з ЛДПБ Аляксандр Шкут. Эканамістаў у парламенце шмат не бывае.

Кандыдат-спойлер: Анатоль Насеня

А супрацьстаіць яму таксама эканаміст, але не прыватнага прадпрыемства, а з дзяржаўнага “Спецжалезабетона”.

Змагаюцца за дэпутацкае крэсла ў Лунінцы таксама слесар, старшыня прафсаюзнай арганізацыі і будаўнік.

Пінская гарадская выбарчая акруга № 14

Аляксандр Асоскаў. Фота p-v.by. Аляксандр Амельянюк. Фота justbel.info

Аляксандр Асоскаў

Калі ў Лунінцы фаварытамі эканамісты, то ў Пінску мы абралі юрыстаў. Еўрарадыё вылучыла б у парламент юрыст-кансультанта ў прыватнай юрыдычнай фірме “Асоскаў і Ка” 1991 года нараджэння з ЛДПБ.

Кандыдат-спойлер: Аляксандр Амельянюк 

А галоўны яго сапернік, як і астатніх кандыдатаў, — старшыня суда Пінскага раёна і горада Пінска 1964 года нараджэння. Малаімаверна, што ён не здолее перамагчы.

Таксама тут балатуюцца інжынер, рабочы і галоўны ўрач Пінскай дзіцячай бальніцы.

Пінская сельская акруга № 15

У гэтай акрузе ў нас атрымалася супадзенне. З найбольшай імавернасцю выбары тут выйграе дырэктар дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтра “Світанак” 1968 года нараджэння Валянціна Бягеба. І яна ж трапіла ў наш пул. 

Іншыя кандыдаты: інжынер і старшыня сельсавета.

Столінская выбарчая акруга № 16

Сяргей Мазан. Фота з сацыяльных сетак. Аляксандр Бабаловіч. Фота  house.gov.b

Сяргей Мазан. Шэф-повар 1989 года нараджэння з БСДП (Грамада) прыцягнуў да сябе нашу ўвагу не толькі ўзростам, але і незвычайнай для дэпутата прафесіяй.

Кандыдат-спойлер: Аляксандр Бабаловіч. Асноўны яго сапернік — дзейны дэпутат парламента 1964 года нараджэння.

Брэсцкая-Заходняя выбарчая акруга № 1

У першай брэсцкай акрузе толькі два кандыдаты, і мы выбралі дырэктара фірмы “БУДМІР ЗАХАД” 1981 года нараджэння Уладзіміра Курыловіча з Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Кандыдат-спойлер: Леанід Брыч

Фота brich.of.by

Перамога ж, магчыма, дастанецца дзейнаму дэпутату 1958 года нараджэння з Беларускай патрыятычнай партыі.

Брэсцкая-Цэнтральная выбарчая акруга № 2

А вось у другой акрузе Брэста конкурс ужо шэсць кандыдатаў на дэпутацкае месца. Наш фаварыт — пенсіянер па інваліднасці 1970 года нараджэння з БСДП (Грамада) Дзмітрый Марчанка. Спадзяёмся, што ён зможа адстойваць праз парламент правы людзей з абмежаванымі магчымасцямі.

Кандыдат-спойлер: Марына Васько

 Марына Васько. Фота з сацыяльных сетак

На нашу думку, пераможа ў гэтай акрузе намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце гімназіі № 2. Яшчэ адзін педагог, які стане чыноўнікам. 

Іншыя сапернікі: намеснік дырэктара фірмы, інжынер-будаўнік, загадчык склада і пенсіянер з ЛДПБ.

Брэсцкая-Усходняя выбарчая акруга № 3 

Ганна Канюс. Фота з сацыяльных сетак. Анатоль Дашко. Фота tomin.by

Ганна Канюс.

Тут мы абралі б дырэктара асветніцкай сацыяльна-інфармацыйнай установы “Роўнасць і справядлівасць” 1978 года нараджэння з БСДП (Грамада). Калі ўжо ў беларускай дзяржаве вялікія праблемы з роўнасцю ды справядлівасцю, хай хаця б парламентарыям пра гэта раскажуць. 

Кандыдат-спойлер: Анатоль Дашко 

Найбольш імаверны пераможца выбараў — цяперашні дэпутат Палаты прадстаўнікоў.

Іх сапернікі: прадстаўніца інтытута нерухомасці, майстар аўтазапраўкі, настаўніца вясковай школы, ваенны пенсіянер, дырэктар брэсцкай школы. Тут жа балатаваўся інстаграм-кандыдат Уладзіслаў Сыса, але яго не зарэгістравалі з-за варшаўскага дыплома.

Брэсцкая-Пагранічная выбарчая акруга № 4

Ігар Маслоўскі. Фота з сацыяльных сетак. Яўген Зайцаў. Фота БЕЛТА

Ігар Маслоўскі/ Яму 49 гадоў, працуе дырэктарам прыватнай адукацыйнай сацыяльна-інфармацыйнай установы “За свой горад”, сябра БСДП (Грамада).

Кандыдат-спойлер: Яўген Зайцаў

Хутчэй за ўсё, пераможа ў акрузе яго аднагодак, ваенны камісар Брэсцкай вобласці. Ваенных у парламенце не шмат, але зусім без іх наўрад ці ўлады абыдуцца.

Акрамя іх, тут балатуюцца інжынер-аграметэаролаг, дырэктар смеццеперапрацоўчага завода, выкладчык тэхнічнага ўніверсітэта і мантажнік трубаправодаў.

Баранавіцкая-Заходняя выбарчая акруга № 5 

Андрэй Пярвушын — малады індывідуальны прадпрымальнік 1988 года нараджэння. Няхай сабе і прадстаўляе праўладную ЛДПБ, але мы за маладосць.

Кандыдат-спойлер: Ігар Хлабукін

 Ігар Хлабукін. Фота mchs.gov.by

Яшчэ адзін сілавік, на гэты раз начальнік Баранавіцкага гаррайаддзела па надзвычайных сітуацыях 1973 года нараджэння. Прадстаўнік МНС у парламенце павінен быць.

Акрамя іх, балатуюцца яшчэ пяць чалавек: намеснік фіндырэктара прыватнай фірмы, менеджар фірмы, 69-гадовы ІП з Партыі БНФ, настаўніца англійскай мовы і апазіцыйны камуніст, які часова не працуе.

Баранавіцкая-Усходняя выбарчая акруга № 6

Тут Еўрарадыё выбірае беспартыйнага прадпрымальніка 1979 года нараджэння Дзмітрыя Аўгуста, дырэктара прыватнай фірмы па аказанні паслуг “АНДАТРА”. 40 гадоў — добры ўзрост, калі і жыццёвы досвед ёсць, і сіл ды энергіі дастаткова.

Павел Папко — справа. Фота з сацыяльных сетак

Кандыдат-спойлер: Павел Папко

Найбольш імаверны пераможца ў акрузе — прарэктар па выхаваўчай рабоце Баранавіцкага дзяржаўнага ўніверсітэта 1983 года нараджэння.

Сапернікі: слесар, спецыяліст па дакументаабароце, дырэктар школы і сябра АГП, які часова не працуе.

Баранавіцкая сельская акруга № 7

Фёдар Лосік. Фота nashkraj.by. Людміла Жалнерчык. Фота sb.by

Фёдар Лосік. Тут з трох кандыдатаў выбраць няма каго. Але мы спынілі свой выбар на пенсіянеру з ЛДПБ 1952 года нараджэння. Якая-ніякая, але апазіцыя.

Кандыдат-спойлер: Людміла Жалнерчык

Пераможа ж на выбарах, хутчэй за ўсё, начальнік аддзела Брэсцкага абласнога ўпраўлення Следчага камітэта 1964 года нараджэння.

Трэці і апошні кандыдат у акрузе — намеснік дырэктара Ганцавіцкага ЖКГ.

Белавежская выбарчая акруга № 8

Фёдар Петрусевіч. Фота з сацыяльных сетак. Жанна Стаціўка

Фёдар Петрусевіч. Ваенны пенсіянер 1954 год нараджэння, сябра БСДП (Грамада). Калі ўжо будуць у парламенце праўладныя ваенныя, то хай бы быў і апазіцыянер.

Кандыдат-спойлер: Жанна Стаціўка

Але змагацца яму давядзецца з дзейнай дэпутаткай 1968 года нараджэння з Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Пра шанцы і гаварыць нічога не хочацца.

Сапернікі: першы сакратар раённага БРСМ і загадчык лабараторыі “Гефесттэхнікі”.

Пружанская выбарчая акруга № 9

Тут мы выбіраем чарговага індывідуальнага прадпрымальніка Міхаіла Новіка, няхай і 1956 года нараджэння. Ён прадстаўляе Аб’яднаную грамадзянскую партыю.

Кандыдат-спойлер: Аляксандр Ляўчук 

А стане дэпутатам, магчыма, галоўны ветэрынарны ўрач Аранчыцкай птушкафабрыкі 1985 года нараджэння. Што ж, патрэбныя і такія людзі ў парламенце!

Іншых кандыдатаў у акрузе даволі шмат: пенсіянер-камуніст, дырэктар фірмы, інжынер фірмы, прадстаўнік “Белтэлекама” і пенсіянер-апазіцыянер.

Днепра-Бугская выбарчая акруга № 10

Віктар Кавалюк.    Святлана Барташ

Віктар Кавалюк. Зноў усяго тры кандыдаты на акругу, і мы прапануем педагога дадатковай адукацыі з Брэста 1964 года нараджэння. Можа, сябра БСДП (Грамада) здолее навучыць дэпутатаў чаму-небудзь новаму? 

Кандыдат-спойлер: Святлана Барташ

Сапернік у Віктара сур’ёзны — 50-гадовая старшыня Драгічынскага раённага Савета дэпутатаў з Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Дасведчаная чыноўніца, якіх любяць у парламенце.

Івацэвіцкая выбарчая акруга № 11

Раіса Гарбач. Фота БЕЛТА. Наталля Голуб. Фота з сацыяльных сетак

Раіса Гарбач. У Івацэвічах таксама знайшлося толькі тры ахвотныя стаць дэпутатам. Нам бы хацелася, каб у парламент трапіла дырэктар Івацэвіцкага гісторыка-краязнаўчага музея гісторык 1961 года нараджэння з Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці.

Кандыдат-спойлер: Наталля Голуб

Але найбольш імаверны дэпутат ад Івацэвічаў — сябра праўладнай кампартыі 1987 года нараджэння, першы сакратар раённай арганізацыі БРСМ.

Па-за бортам застаецца 65-гадовы пенсіянер з БСДП (Грамада).

Кобрынская выбарчая акруга № 12

Наталля Галаніна. Фота з сацыяльных сетак. Васіль Дземідовіч

Наталля Галаніна. Ад Кобрына Еўрарадыё абірае намесніцу дырэктара ТАА “ДЭ-ПА” 1980 года нараджэння. Яна прадстаўляе БСДП (Грамада). Але шанцаў у яе амаль няма.

Кандыдат-спойлер: Васіль Дземідовіч

Супрацьстаіць ёй і яшчэ тром кандыдатам дэпутат Палаты прадстаўнікоў 1961 года нараджэння. Яго і абяруць на другі тэрмін з высокай доляй імавернасці.

Іншыя сапернікі: машыніст экструдара з ЛДПБ, студэнт аграрнага ўніверсітэта і дырэктар кобрынскай дзіцячай вёскі.

 


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя