28 марта 2024, четверг01:28

Запись

Выстава, прысвечаная першаму беларускаму кардыналу, адкрылася ў Пінску

6 ноября 2014, 17:52

У пінскім касцёле Небаўзняцця Найсвятой Панны Марыі працуе выстава прысвечаная 100-й гадавіне са дня народзінаў кардынала Казіміра Свёнтэка. У экспазіцыі выставы прадстаўлены фотаздымкі розных гадоў, матэрыялы з архіву касцёлу і асабістыя рэчы спачылага кардынала.

Выставу пастаянна наведваюць людзі, якія глядзяць, якім быў крадынал у маладыя гады, пасля ссылкі ў ГУЛАГ і ў сталым ўзросце.

Аб сваіх уражаннях распавядае наведвальнік выставы Алег: “Цікава было ўбачыць унікальныя фотаздымкі якія паказваюць, якім быў  Казімір Свёнтэк ў розных жыццёвых абставінах. Адразу бачна, што гэта быў чалавек з вялікай літары і як царкоўны дзеяч, так і ў простых, нефармальных абставінах”.

Асабістыя рэчы крадынала дазваляюць даведацца аб ягоным хобі, якое зацікавіла неведвальніцу Ірыну: “На выставе я даведалася, што Казімір Свёнтэк амаль прафесійна займаўся фатаграфіяй і здымаў кінафільмы аб Палессі, цікава было б паглядзець гэтыя стужкі”.

Дакуманты, узнагароды, асабістыя рэчы адлюстроўваюць, што кардынал быў сціплым чалавекам, аднак меў вялікі аўтарытэт у каталіцкай царкве і на міжнародным узроўні.

Даведка МП:

Казімір Свёнтак – адзіны кардынал у гісторыі незалежнай Беларусі. Нарадзіўся 21 кастрычніка ў 1914 годзе ў Эстоніі. У 1930 годзе служыў святаром  ў Пружанах. У 1941 годзе быў арыштаваны саветамі і асуджаны да смерці. Аднак, немцы, якія неўзабаве акупавалі Беларусь, вызвалілі яго з брэсцкай турмы. У 1944 годзе савецкая ўлада ізноў арыштавала Казіміра Свёнтка і на гэты раз ён атрымаў прысуд – 10 год лагераў у Сібіры. Пасля вызвалення стаў святаром ў Пінску. У 1991 годзе Казімір Свёнтак стаў мітрапалітам Мінска-Магілёўскім. А, ў 1994 годзе рымскі Папа Ян Павел ІІ надаў яму сан кардынала.  Памёр кардынал Свёнтак у 2011 годзе.

 

 


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: pixabay.com
Фото: ГУР Украины
Никита Литвинович. Фото: vk.com
Здание ГУБОПиК МВД в центре Минска. Фото:

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя