25 сентября 2020, пятница09:02

Общество

Як былы міністр сельскай гаспадаркі за 15 тысяч даляраў адмазваў сына ад турмы — матэрыялы суда

9 декабря 2014, 0:09

Скандальная справа разглядаецца ў Вярхоўным судзе Беларусі.

Ад 2 снежня ў Вярхоўным судзе Беларусі працягваецца працэс па справе аб атрыманні хабару былым намеснікам старшыні Беларускага вайсковага суда Юрыем Тузавым (па ч. 3 арт. 430 КК). Старшынюе на працэсе Аляксей Цяцюхін.

Яшчэ адзін фігурант крымінальнай справы — начальнік аддзела продажаў замежнага прадпрыемства «Інка-фуд» па Гродзенскай вобласці Сяргей Шымчук. Ён абвінавачваецца ў дапамаганні ў дачы хабару (ч. 6 арт. 16, ч. 2 арт. 431 КК).

Інкрымінаваныя абвінавачаным падзеі мелі месца вясной 2013 года.

Тузаў знаходзіцца пад вартай і, адпаведна, у зале суда — у клетцы. Ён быў затрыманы 18 чэрвеня. Шымчука затрымалі 13 чэрвеня. Спачатку ў дачыненні да яго была абраная мера стрымання ў выглядзе заключэння пад варту, затым яго вызвалілі пад заклад.

Па версіі следства, Тузаў, будучы намеснікам старшыні Беларускага вайсковага суда, ініцыяваў і падтрымаў перагляд i адмену прысуду суда першай інстанцыі ў дачыненні да Аляксандра Двараніновіча — сына Васіля Двараніновіча, былога міністра сельскай гаспадаркі і харчавання, члена Савета Рэспублікі, дэпутата Палаты прадстаўнікоў. Двараніновіча-малодшага за карупцыйныя злачынствы Брэсцкі міжгарнізонны вайсковы суд асудзіў да пяці гадоў пазбаўлення волі, канфіскацыі усёй маёмасці і штрафу ў 100 базавых велічынь. Ён праходзіў па справе, у якім адным з абвінавачаных быў супрацоўнік органаў памежнай службы, таму і суд быў вайсковы.

З прапановай дапамагчы змякчыць асуджанаму пакаранне або вызваліць яго ад пакарання да Тузава і звярнуўся Шымчук ад імя бацькоў асуджанага. З асуджаным Шымчук сябраваў яшчэ з часоў вучобы ў Гродзенскім дзяржаўным аграрным універсітэце, быў знаёмы па працы з ягоным бацькам. А з Тузавым, у сваю чаргу, Шымчук вучыўся разам на юрфаку БДУ.

За свае паслугі Тузаў, як гаворыцца ў абвінавачванні, запатрабаваў спачатку 15 тыс. даляраў, а затым яшчэ 5 тыс. даляраў. Гэтыя грошы (15 тысяч) вайсковы суддзя атрымаў 24 красавіка 2013 года пры сустрэчы сваім памагатым у адной з вёсак Валожынскага раёна.

Палкоўнік юстыцыі ў адстаўцы Юрый Тузаў заявіў на працэсе, што не прызнае сябе вінаватым у інкрымінаваным яму атрыманні хабару.

Сяргей жа Шымчук сваю віну прызнаў цалкам.

У судзе Шымчук расказаў, што неўзабаве пасля выхаду Аляксандра Двараніновіча на свабоду следства зноў ім зацікавілася, гаворка пайшла аб магчымым завядзенні новай крымінальнай справы. Экс-міністр, Двараніновіч-старэйшы стаў выстаўляць прэтэнзіі пасярэдніку і суддзі, патрабаваў, каб намарна заплачаныя грошы былі вернутыя.

Цікавая дэталька: са словаў Шымчука, калі Двараніновіч-сын ізноў аказаўся ў небяспецы, Двараніновіч-старэйшы палічыў сябе ашуканым і гаварыў, што мае намер звярнуцца да прэзідэнта.

У гэтай сітуацыі, сказаў Шымчук, ён параіў Двараніновічу звярнуцца да старшыні Беларускага вайсковага суда (што Двараніновіч потым і зрабіў), генеральнага пракурора і папярэдзіў, што сам былы чыноўнік можа панесці крымінальную адказнасць як давальнік хабару. 

У выніку ўжо пасля гэтага Шымчуку стала вядома, што Тузаў вярнуў 15 тысяч даляраў Двараніновічу назад.

Як гаворыцца ў абвінаваўчым заключэнні, змякчальных абставінаў датычна Тузова не маецца. Абцяжваючай з'яўляецца тое, што злачынства было здзейснена з карыслівай зацікаўленасці.

Што тычыцца Шымчука, то тут наадварот: абцяжваючых абставін не ўстаноўлена, змякчальныя — -садзейнічанне следству і малалетняе дзіця на ўтрыманні. Таму ён і не ў клетцы.

Узнятую абаронай Тузава тэму, чаму сведка, даведаўшыся пра злачынства, не паведаміў пра яго ў праваахоўныя органы, суд развіць не даў.

Дарэчы, тую другую порцыю грошай, 5 тыс. даляраў, Шымчук на стадыі папярэдняга следства перавёў у беларускія рублі і пералічыў на рахунак Следчага камітэта.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Инаугурация Лукашенко

Фото Брестской епархии
Участники пикета после освобождения с друзьями
Фото из социальных сетей
Фото: tops.gpk.gov.by, gettyimages.com/fotobank.com
Фото иллюстративное
Лунинецкий райтопсбыт сегодня
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото иллюстрационное ngsochi.com
Фото: sima-land.ru

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x