В фокусе - Полесье

Як правільна хадзіць у ягады? Чытайце і збірайце!

30 июля 2019 | 07:13 Общество Медиа-Полесье

Парады ад грамадскай арганизацыі «Аховы птушак Бацькаўшчыны» і ляснічага Кашара-Альманскага лясніцтва, Столінскага ляcгаса Аляксандра Колба, які працуе на Альманскіх балотах.

Фото из архива Медиа-Полесья

Набірайце ў сацыяльных сетках і Тэлеграме Палессе - дзікая прырода бяз межаў і стаўце лайк каб ведаць больш. Што нельга рабіць у ягадах?

Паліць вогнішчы. Агонь і пажар – самая вялікая небяспека для леса. Па статыстыцы, пік пажараў прыпадае на пачатак верасня. Чаму? Гэта перыяд самай нізкай вады ў лесе. І пачатак сезону збора брусніц і журавін. «Парушэнне правілаў пажарнай бяспекі – самае частае парушэнне ў нашым лясніцтве», – кажа Аляксандр Колб.

Аляксандр Колб, ляснічы Кашара-Альманскага лясніцтва, Столінскага ляcгаса

Кідаць акуркі і запалкі. Калі паліш – будзь пільны. Тушы любую крыніцу агню.

Карыстацца петардамі і іншай піратэхнікай.

Рабіць самастойныя шматдзённыя стаянкі ў недазволеных месцах.

Палохаць птушак і падыходзіць блізка (бліжэй за 200 метраў) да гнёздаў. Некаторыя птушкі ўжо не вернуцца ў гняздо калі чалавек спалохаў яе ці падышоў блізка да гнязда. Птушаняты застануцца адны, і хутчэй за ўсё загінуць. Заўважылі гняздо ў лесе? Не падыходзьце да яго і не размаўляйце гучна.

Пакідаць, закапваць ці паліць смецце.

Якую ваду піць у лесе?

Адказвае Максім Немчынаў, спецыяліст па прыродаахоўных пытаннях «Аховы птушак Бацькаўшчыны»:

- Лепш за ўсё піць ваду, узятую з сабой. Ваду таксама можна браць у студнях ці калонках на спецыяльна абсталяваных стаянках у лесе і на балотах.

- Што рабіць калі такой вады няма, а стаянка ў лесе некалькі дзён?

- Дажджавая вада ці вада з верхавога балота амаль дысцыліраваная, без солей. Такая вада не спатольвае смагу. Піць яе бессэнсоўна, яна не затрымліваецца ў арганізме.

Вада ў лясных рэках і крыніцах можа быць небяспечнай з-за эпідэміялагічнага пункту погляду. Яе трэба кіпяціць, каб пазбегнуць заражэння, - гэта дапаможа ад кішачных інфекцый. Яна можа быць забруджаная пестыцыдамі і ўгнаеннямі. А ад гэтага нават кіпячэнне не дапаможа.

Што можна і трэба рабіць у лесе?

Збіраць ягады ў сезон. Напрыклад, сезон збору журавін пачынаецца напрыканцы жніўня – пачатку верасня. Інфармацыю пра пачатак сезона можна даведацца у мясцовым лясніцтве, адміністрацыі ахоўнай тэрыторыі, на сайтах мясцовых уладаў і ў раённай прэсе.

Забіраць смецце з сабой.

Карыстацца спецыяльна абсталяванымі стаянкамі. Чаму? Гэта бяспечна – таму што там можна хутка атрымаць дапамогу, туды пракладзеныя дарогі, там ёсць іншыя людзі, якія змогуць дапамагчы. Смецце вывозіць лясгас, ёсць прыбіральня. Гэта важна. Такія стаянкі, як правіла, абсталяваныя ў бяспечных для дзікай прыроды месцах.

Карыстацца для збору ягад дазволенымі прыладамі. З 2019 году можна збіраць ягады грабянямі. Але! Паміж зубцамі павінна быць не менш за 5 мм.

Паведаміць у пажарныя службы ці лясніцтва, калі заўважылі агонь ці пажар. Тэлефон 101, 112.

Мець з сабой мабільны тэлефон і навігатар з запоўненай батарэяй каб быць на сувязі і не заблукаць.

Колькі чалавек чалавек можа сабраць ягад за дзень? «Некаторыя збіраюць і па 50-60 кг, некаторыя па 10 кг», – кажа Аляксандр Колб.

Альманскія балоты – гэта запаведная тэрыторыя, адна з самых вялікіх у Еўропе. Яна крохкая і магутная адначасова. Магутная таму, што гэта вялікая прастора дзікай прыроды. Крохкая, таму што мы, людзі, можам вельмі проста зашкодзіць ёй ці ўвогуле знішчыць.

Што можа знішчыць Альманы?

Дарогі. Яны падзяляюць тэрыторыю на малыя часткі, а сапраўдны лес не можа паўнавартасна існаваць на малой1 тэрыторыі. Прастора жыццёва важная акалічнасць для дзікіх жывёл і птушак. Акрамя таго, дарогі парушаюць натуральныя патокі вады на паверхні балота і ў глыбіні. Адна частка балота можа затапіцца, іншая перасохнуць, а гэта вядзе да зменаў у разнастайнасці расліннага і жывёльнага свету.

Пажары. Агонь па віне чалавека для экасістэмы Альман – непераадольная праблема. Негатыўнае ўздзеянне ад аднаго пажара можа расцягнуцца на дзесяцігоддзі.

Змяненне клімату і засуха. Калі мала вады на балоце працэс накаплення торфа парушаецца, балота пачынае зарастаць трыснікам, хмызняком і дрэвамі. Адкрытыя балоты змяняюцца і становяцца непрыдатнымі для ўражлівых відаў птушак і дзікіх жывёл.

Неразумнае асушэнне.

Знікненне і відаў птушак і жывёл. Адсутнасць рэдкіх відаў змяншаюць абгрунтаванасць статуса ахоўнай тэрыторыі Альман ці любой іншай прыроднай тэрыторыі.

Хочаш зрабіць больш? Стань захавальнікам дзікай прыроды! «Захавальнікі» – праграма «Аховы птушак Бацькаўшчыны» у якой удзельнічае каля 200 чалавек па ўсёй краіне. Яны адсочваюць жыццё важных для рэгіёна відаў птушак і выяўляюць пагрозы, выконваюць ролю даглядчыкаў важных для ўсіх нас тэрыторый.

«Ахова птушак Бацькаўшчыны» – клапоцімся пра птушак і пра цябе.

Афиша