29 марта 2024, пятница14:03

Культура

Як у Пінску прайшоў Міжнародны дзень чытання паэмы “Сымон-музыка”

5 декабря 2015, 16:10

4 снежня ладзіўся Міжнародны дзень чытання паэмы Якуба Коласа "Сымон-музыка", прысвечаны 90-м угодкам выхаду твора ў свет. У Пінску нераўнадушныя чытачы далучыліся да акцыі ў гарадской дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа.

На пачатак мерапрыемства ў Пінскай дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа не было вялікага ажыятажу, аднак было бачна, што яе супрацоўнікі рыхтаваліся да мерапрыемства, раздрукавалі нават каляровыя аркушы з ілюстрацыямі і ўрыўкамі паэмы “Сымон-музыка”. Сціплыя пінчукі не наважваліся быць першапраходцамі і выбачаліся за тое, што з памылкамі размаўляюць па-беларуску.

Сітуацыю выправіў  трэццякласнік Дзяніс. Па словах работнікаў бібліятэкі, хлопчык адзін з самых актыўных наведвальнікаў чытальнай залы і гэтым разам прывёў свайго сябра Васіля паказаць цікавыя дзіцячыя кніжкі.

Дзяніска добра чытае па-беларуску

– Мова мне вельмі падабаецца. Дзіўна што мяне сфатаграфуюць і маё фота трапіць на сайт Пінскай бібліятэкі. Я абавязкова пакажу распавяду пра гэта  бацькам і сябрам, – радуецца Дзяніс і амаль без памылак чытае сваю частку “Сымона-музыкі”.

Далей справа пайшла лягчэй. Атрымаўшы ад Дзяніса дозу пазытыву , людзі пачалі дэкламаваць радкі з паэмы і дзяліццца свамімі ўражаннямі.

Ірына Германовіч працуе ў дзіцячай бібліятэцы імя Якуба Коласа і ганарыцца тым, што яна беларуска:

– Як супрацоўніца бібліятэкі магу толькі падтрымаць гэту культурніцкую акцыю. Мы павінны  карыстацца нашай мовай і ведаць, што мы, беларусы, годнасць маем. Нажаль, паступова мы адыходзім ад сваіх каранёў, аднак нашыя дзеці павінны ведаць, хто яны і ў якой краіне жывуць.

Святлана Антановіч лічыць, што цікавымі імпрэзамі можна прыцягнуць моладзь да беларушчыны:

– Я вельмі люблю беларускую мову, аднак мае сябры да яе ставяцца абыякава. Магчыма, калі б яны паўдзельнічалі ў цікавых мерапрыемствах, то зняліся б псіхалагічныя бар’еры наконт мовы.

Наталля Якімовіч распавяла, што падобныя акцыі павінны праходзіць часцей:

– Мы павінны ведаць і чытаць творы нашых вялікіх літаратараў, выхоўваць на іх прыкладзе сваіх дзетак. Беларусы – гэта людзі, прыгожыя душой і сэрцам, і пра гэта павінны ведаць людзі і ў іншых краінах.

Сяргей Фядзечка першы раз трапіў на падобную акцыю і быў крыху збянтэжаны, таму шмат запінаўся:

–  Беларуская мова – наша нацыянальная мова, таму яе трэба шанаваць. У мяне ёсць “невялічкія” праблемы з роднай мовай, бо ў школе не хацелася вучыцца. Цяпер разумею, што веды – гэта важна. І гэта форма публічных чытанняў вельмі цікавая – можна нават ладзіць літаратурныя флэшмобы, напрыклад, ў гарадскім парку.

 Наста і Даша вучацца ў 3 “В” класе сярэдняй школе №3. Дзяўчынкі падышлі адказна да свайго выступу. Спачатку зрабілі невялічкую рэпетыцыю.

– Мы любім беларускую мову, праўда, на ўрокі хадзіць не вельмі хочацца. А вось у бібліятэцы здорава, тут шмат цікавых кніжак, якія мы чытаем.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Алим Кошеваров. Источник фото: zerkalo.io
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя