24 ноября 2020, вторник05:55

Общество

З цяпліц на Століншчыне пайшоў дым

6 апреля 2017, 20:33

Гэта значыць, што самыя прадпрымальныя палешукі ўжо высадзілі першую расаду агуркоў у цяпліцы ці “парнікі”, як іх называюць на Століншчыне.

Хто займаецца вырошчваннем агародніны ў цяпліцы, ведае, што перш, чым пачынаць працу ў цяпліцы, патрэбна вырасціць расаду ў невялічкай цяплічцы, якую называюць на Палессі “расадніцай”. Для гэтага робяць спецыяльныя цяпліцы-расаднікі, якія атапліваюць.

У палешукоў зараз гарачая пара

 Звычайная «расадніца»

З плёнкі шыюць “мяшэчкі” без дна, якія напаўняюць глебай. У іх сеюць насенне, напрыклад, агуркоў. Акрамя таго, што расаднік патрэбна ацяпляць, там яшчэ трэба ўсталяваць дадатковае асвятленне, каб культурныя расліны як мага больш часу знаходзіліся пры святле. Вось у такіх умовах вырастае расада. Хто пасеяў раней, той раней і ў цяпліцу яе высадзіць, у таго раней за астатніх першы ўраджай агуркоў з’явіцца. 

У чаканні

Напрыклад, на цяпліцу ў адну сотку патрэбна ад трохсот да чатырохсот асобнікаў расады агуркоў.  Як кажуць некаторыя палешукі, цяпліцы ў іх невялікія, так сотак чатыры-сем. Вялікай лічыцца цяпліца, напрыклад, у 24 соткі і болей. Вось і лічыце, колькі патрэбна расады, каб засадзіць такія плошчы.

Калі расаду даволі рана перасаджваюць у цяпліцу, то такая цяпліца атапліваемая. Для нармальнага росту агуркоў патрэбна, каб у ёй увесь час падтрымлівалася тэмпература прыкладна плюс 18 – плюс 20 градусаў.

Дровы рыхтуюць загадзя

У Альшаны драўніну прывозяць машынамі

Вось і атрымліваецца, што шчыруюць людзі ў цяпліцы і дзень, і ноч, бо вырошчванне ў цяпліцах агародніны – адзін са спосабаў зарабіць на жыццё для сваёй сям’і.

Цяпліцы ёсць у многіх вяскоўцаў

Такія яны, альшанскія цяпліцы

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Иванова – лицо пинского протеста

Фото носит иллюстративный характер/ Фото: ktv-ray.ru
Фото иллюстрационное
Фото из архива ж/д станции Микашевичи
Фото иллюстрационное
Фото иллюстрационное
Фото иллюстративное mahachkala.bezformata.com
Снимок носит иллюстративный характер
Фото иллюстрационное
Фото прислал читатель МП

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x