10 июня 2023, суббота01:03

Общество

Зайцы, козы, журавы. I ўсё гэта пад Пінскам

5 июля 2020, 13:45

Фота Паўла Ляхновіча

Фота Паўла Ляхновіча

Глядзіце, што ўбачыў у час фотапалявання пінчанін Павел Ляхновіч.

Учора пінчанін Павел Ляхновіч адправіўся на фотапаляваньне за раку Піну. I яно аказалася даволі ўдалым для яго. Пра свае ўражанні Павел паведаміў на сваёй старонцы ў фэйсбуку. Мяркуем, што нашым чытачам будзе таксама цікава ведаць, якія звяры жывуць побач з намі. Чытаем і глядзім здымкі разам з фотапаляўнічым…

““Трафеі” 4 ліпеня 2020г.: Ад’ехаў за мост праз Піну, пайшоў па “картах” (Трава вышэй паса, у асноўным асака, касіць здаецца ніхто не зьбіраецца, увесну падпаляць. І навошта, пытаю я, трэба было асушаць гэтыя прасторы? Ніякай карысьці. Хай бы было балота…). Сьпякота, пот ліецца амаль цурком, разьядае скуру на твары. Абглядаў праз монакуляр, і заўважыў метрах у 150 рожкі самца казулі. Расклаў штатыў, падрыхтаваўся, стаў чакаць, але козьлік і ня думаў падымацца. Праз паўгадзіны я страціў цярпеньне, зьняў фотакамеру з трыногі і стаў падыходзіць. О-о, гэта адрэналіністы працэс! Раблю асьцярожныя 1-2 крокі, і заміраю, гляджу ці нервуецца “фотадзічына”. Падыходзіў хвілін дваццаць і падыйшоў на дваццаць жа метраў. Сфатаграфаваў козьліка, які даваў драла, потым пайшоў далей. Бачыў двух журавоў – зьляцелі бяз крыку, можа наеліся ўжо, а можа я сагнаў, ня ведаю. Сфатаграфаваць не пасьпеў, убачыў іх ужо ў палёце.

Вельмі стаміўся, прылёг у траву, і стаў фатаграфаваць сьлімачкоў, якіх зараз там вялізная процьма. Думаю – гэта імі харчаваліся журавы.

Так што, паважаныя сябры – глядзіце “трафеі”, калі цікава”

Новости по теме

Общество

Почему бобры приходят к людям?

Чем так привлекательна для бобра среда обитания человека? Ответ на этот вопрос попытаемся найти у охотника с 60-летним стажем пинчанина Павла Ляхновича.

Pavel

18.05.2020

Все регионы

Фото Центр социальных решений
Фото из соцсетей
Фото из соцсетей
Фото: СК
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Представитель Совета национальной безопасности США Джон Кёрби
Фото использовано в качестве иллюстрации
Фото: iStock
Валерий Сахащик выполняет боевые задачи на донецком направлении в Украине. Он находится там в месте с белорусской десантно-штурмовой ротой

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя