29 марта 2024, пятница12:00

Общество

Залаты лук на чырвоным полі

12 января 2020, 9:47

12 студзеня 1581 года кароль Рэчы Паспалітай і Вялікі Князь Літоўскі Стэфан Баторы надаў Пінску прывілей карыстацца Магдэбургскім правам і мець свой герб.

З каралеўскай ласкі горад мог ствараць органы мясцовага самакіравання, якія не залежылі ад вялікакняжаскіх чыноўнікаў і феадалаў. Галоўнай асобай у горадзе станавіўся войт, якога прызначаў Вялікі князь (часам яго маглі абіраць гараджане). Таксама ўтвараліся гарадская Рада і гарадскі суд (Лава). Усе гэтыя інстытуты складалі Магістрат, які кіраваў гарадской гаспадаркай.

Жыхары Пінска вызваляліся ад шматлікіх натуральных павіннасцяў (напрыклад, ад нарыхтоўкі сена), але горад абавязаны быў плаціць агульны падатак у дзяржаўную казну, адкуль размяркоўваўся паміж местічамі. Пад час войнаў  горад павінен быў паставіць абоз у войска.

Гараджане таксама атрымалі права мець броварні і варыць мёд, піва і гарэлку.

Для падтрымкі гандлю Стэфан Баторы абавязаў Пінск пабудаваць гасцявы дом для купцоў, якія прыязджалі здалёк. Баторы таксама даў дазвол на правядзенне чатырох кірмашоў у год, дазвалялася гандляваць і кожны панадзелак.

Такім чынам, горад станавіўся цэнтрам гандлю, рамёстваў, культуры і традыцыяў самакіравання.

Магдэбургскае права падцвярджалася Пінску ў 1589, 1633, 1650, 1785 гадах і было адменена па ўказу расійскай імператрыцы Екацярыны ІІ у 1795 годзе.

Дарэчы, у Музеі Беларускага Палесся захоўваецца арыгінал граматы апошняга караля Рэчы Паспалітай Станіслава Аўгуста Панятоўскага ад 1785 года, у якой пацверджана наданне Пінску Магдэбургскага права.

Старадаўні герб Пінску вернулі ў 1991 годзе на сесіі Пінскага гарадскога Савета дэпутатаў.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Алим Кошеваров. Источник фото: zerkalo.io
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя