18 сентября 2020, пятница11:37

Общество

Затрыманыя каардынатар страйкама БДУ Святлана Волчак і яе муж

31 августа 2020, 8:07

Затрыманыя каардынатар страйкама Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Святлана Волчак і яе муж Міхаіл.

Як паведаміла БелаПАН сястра Міхаіла Вольга, мужа і жонку затрымалі 28 жніўня прыблізна ў 19.30 у вёсцы Застружжа Іванаўскага раёна Брэсцкай вобласці ва ўласным прыватным доме, дзе яны рабілі рамонт. «Канфіскавалі ноўтбукі, тэлефоны, дрон і дакументы», — адзначыла яна.

Як удалося высветліць Вользе, «як мінімум Святлану» абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве (арт. 23.34 КоАП). Суд адбудзецца 31 жніўня.

Суразмоўніца таксама паведаміла, што прыблізна а 15-й гадзіне 29 жніўня прыехала да дома брата. «Мы заспелі Міхаіла ў суправаджэнні міліцыі, людзей у цывільным і панятых каля яго машыны, дзе складалі нейкія дакументы. Што менавіта, мне не ўдалося высветліць. Толькі тое, што спрабуюць абвінаваціць на падставе крымінальнага артыкула, звязанага з нібыта перабітымі нумарамі машыны. Пасля гэтага машына і Міхаіл з суправаджэннем накіраваліся ў бок горада Іванава», — сказала яна.

Наколькі вядома Вользе, сямейная пара знаходзяцца ў мясцовым РАУС. Ніхто з праваахоўнікаў з ёй не размаўляў, ніякай інфармацыі не даюць. Адвакатаў у мужа і жонкі пакуль няма, пытанне з абаронай будзе вырашацца ў панядзелак.

27 жніўня Міхаіл Волчак паведаміў БелаПАН, што выкладчыкаў БДУ, якія падпісалі петыцыю з палітычнымі патрабаваннямі да кіраўніцтва ВНУ, пачалі па тэлефоне выклікаць у пракуратуру. «Пакуль ніхто не хадзіў, але некага палохаюць нейкай крымінальнай справай. Дэталі не казалі па тэлефоне. У позве — запрашаюць проста на размову», — сказаў ён.

Паводле слоў Волчака, яго пакуль не турбавалі, таму што ён не лічыцца ў спіску ў самім універсітэце, але яго жонцы Святлане, якая з`яўляецца каардынатарам страйкама, тэлефанавалі. «Спачатку запрашалі ў дэканат, потым — у пракуратуру Маскоўскага раёна Мінска», — дадаў ён.

Націск таксама пачаўся на членаў страйкама Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта (БНТУ). Адна з яго каардынатараў паведаміла БелаПАН, што 26 жніўня ёй і яшчэ некалькім студэнтам архітэктурнага факультэта з дэканата паступіла інфармацыя, што на працягу найбліжэйшых дзён іх плануюць выклікаць у КДБ «для допыту як арганізатараў страйкама».

Каардынатар заявіла пра націск і на выкладчыкаў — некаторыя выдаляюцца з чата, у якім абмяркоўваюцца петыцыя да кіраўніцтва ВНУ і далейшыя дзеянні страйкама. Ёсць і такія, хто быў незалежным назіральнікам або валанцёрам на прэзідэнцкіх выбарах і вымушана пакінуў краіну.

Як паведамлялася, 19 жніўня ля галоўнага корпуса БДУ сабралася прыкладна 300 студэнтаў і выкладчыкаў універсітэта. Яны сталі ў ланцуг з плакатамі грамадска-палітычнага зместу. Падчас акцыі страйкам ВНУ правёў збор подпісаў пад петыцыяй з патрабаваннямі на імя рэктара. Аўтары петыцыі заявілі аб парушэнні іх права на сумленныя і празрыстыя выбары, свабоду волевыяўлення, на жыццё і бяспеку, абарону ад замахаў на свабоднае выказванне сваёй пазіцыі. Яны таксама запатрабавалі выступіць з заявай у падтрымку адстаўкі Лукашэнкі; спынення гвалту і пакарання вінаватых у збіваннях і катаваннях затрыманых мірных грамадзян; неадкладнага вызвалення палітвязняў і ўсіх неабгрунтавана затрыманых, спынення пераследу за палітычныя погляды; адстаўкі Цэнтрвыбаркама; правядзення паўторных сумленных выбараў з допускам незалежных назіральнікаў. У выпадку невыканання патрабаванняў прадстаўнікі ўніверсітэта абяцалі пачаць 1 верасня забастоўку.

Аналагічную акцыю і збор подпісаў правялі 24 жніўня прадстаўнікі БНТУ. Акрамя палітычных яны выказалі патрабаванні да рэктарата гарантаваць студэнтам, выкладчыкам і работнікам ВНУ бяспечнае навучанне і знаходжанне на працы/вучобе незалежна ад іх палітычных перакананняў без страты зарплат/стыпендый і пасад, без адлічэнняў, а таксама гарантаваць абарону ў выпадку паступлення пагроз, цкавання і запалохвання іх па палітычных матывах з боку трэціх асоб. Аўтары петыцыі прасілі рэктара даць згоду на правядзенне мірных сходаў студэнтаў на тэрыторыі БНТУ ў пазанавучальны час для абмеркавання важных для студэнцтва пытанняў.

Згодна з інфармацыяй каардынатараў страйкама БНТУ, да петыцый двух ВНУ далучыліся Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтва, Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя М.Танка, Мінскі дзяржаўны лінгвістычны ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі і Беларускі дзяржаўны эканамічны ўніверсітэт.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Сотрудник музея об участии в митинге

Фото из телеграм-канала Следственного комитета
Фото со страницы «Вёска Аздамичы» в Фейсбуке
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: flickr.com
СШ №2 - самая многочисленная школа в Лунинецком районе

Новости компаний

В стране и мире

Фото иллюстрационное informator.press
Фото: Telegram-канал
Фото Надежды Бужан
Фото: Вадим Замировский, TUT.BY
Фото с сайта ej.by
Фото: nashaniva.by
Снимок носит иллюстративный характер. Фото: Анжелика Василевская, TUT.BY
Снимок носит иллюстративный характер / Пленарный зал Европарламента в Страсбурге

В фокусе - Полесье

Сотрудник Пинского музея рассказал о своём задержании

Валерий Кобринец, которого осудили в Пинске за участие в несанкционированном мероприятии. До этого привлекался к ответственности только за то, что в неположенном месте перешёл дорогу.

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x