29 марта 2024, пятница15:41

Запись

Зборнік паэзіі навучэнцаў каледжа “З лёгкай рукі” ўбачыў свет

20 мая 2014, 15:47

Прэзентацыя зборніка вершаў і разважанняў навучэнцаў Столінскага каледжа «З лёгкай рукі» прайшла ў прысутнасці паэткі са Століншчыны Ірыны Ляшкевіч. Гэта ўжо чацвёрты па ліку выпуск зборніка творчых работ навучэнцаў каледжа.

Літаратурна-музычная гасцёўня сабрала не толькі аўтараў зборніка “З лёгкай рукі”, але выкладчыкаў, выхавальнікаў, тых, хто цікавіцца паэзіяй.  Ініцыятар сустрэчы і рэдактар зборніка – выхавацель інтэрната №1 каледжа Іна Прыка.

Менавіта вершы Анастасіі Забаўка, Ангеліны Шульжэнка, Ганны Калашук, Марыі Татарчук, Святланы Ігнаткевіч, Таццяны Кацубы, Яны Чэчун увайшлі ў зборнік і былі прэзентаваны на сустрэчы. Усе дзяўчаты родам з розных рэгіёнаў Брэстчыны і Гомельшчыны, ім менавіта, каледж аб’яднаў іх на пачатку творчасці.

“Мама, перестань волноваться! / Мне ведь уже не 11 лет…”, – напісала ў вершы “Маме” Анастасія Забаўка, які прачытала яго прыстутным пад падрыхтаваную відэапрэзентацыю  пра сваю сям’ю. Сярод твораў дзяўчат – прысвячэнні роднай мове, роднай зямлі, родзічам, выкладчыкам, думкі, якія хвалюць сучасную моладзь.

Маладыя аўтары расказалі, як і калі да іх прыходзіць натхненне. Дзяўчаты пішуць свае творы на рускай, на беларускай мовах.

Ірына Ляшкевіч дала парады пачынаючым паэткам наконт таго, як і калі лепш выкарыстоўваць вершаваную мову для выкладу сваіх думак. Паэтэса распавяла эпізоды са свайго жыцця, звязаныя з творчасцю.

Як адзначыла загадчык бібліятэкі каледжа Наталля Сахарчук, прыемная атмасфера, што панавала на працягу гасцёўні, яшчэ болей аб’яднала прысутных. Ды і гаварыць пра паэзію было прыемна пад музычныя нумары Станіслава Рамашкі. 

Сам зборнік «З лёгкай рукі»  можна ўзяць у чытальнай зале каледжа.


Все регионы

Фото: ТГ унинецкого райисполкома
Фото иллюстрационное из архива Медиа-Полесья
Фото из архива
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

В стране и мире

Алим Кошеваров. Источник фото: zerkalo.io
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: телеграм-в.рф
Фото использовано в качестве иллюстрации, yandex.ru
Минск, университет БНТУ, проспект Независимости
Фото использовано в качестве иллюстрации. Фото: Reuters

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя