Сёння ў Мінску ля Камароўкі пачаўся ўжо традыцыйны Жаночы марш. Сабраным актыўным жыхаркам Мінска сабрацца перашкаджалі сілавікі, якія пад'язджалі да натоўпу ў бусах, выхоплівалі выпадковых удзельнікаў марша, адбіралі сцягі. Праваабаронцы налічылі дзясяткі затрыманых, сярод якіх і рэпарцёрка «Нашай Нівы».
Брутальна забралі сцяг і ў Ніны Багінскай, якая была сярод удзельніц акцыі. Яна кінулася ратаваць сцяг — і яе затрымалі.
Праз нейкі час людзі заўважылі спадарыню Ніну на вуліцы Казлова — яе проста адвезлі ад Камароўкі і адпусцілі.
Затрымалі і гэтага мужчыну пасля яго абурэння дзеяннямі людзей у форме.
Нягледзячы на спробы сілавікоў разгрупаваць натоўп, людзям удалося сабрацца ў калону, якая рушыла да праспекта. Падчас руху затрыманні ў бусы не спыніліся, людзей выхопліваюць выпадкова.
«Што мы вам зрабілі?» — пытаюцца жанчыны ў сілавікоў.
На Камароўцы затрымалі карэспандэнтку «Еўрарадыё» Юлію Матузаву. Там затрымалі таксама журналістку Марыю Грыц.
Таксама вядома пра затрыманне журналісткі Tut.by Сашы Эльбаўм і Марыі Вайтовіч з «Еўрарадыё».