21 сентября 2023, четверг13:06

Полешуки

Журналіст Аляксандр Баразенка, які здымае вайну: “Я проста буду побач з табою, Украіна”

14 сентября 2022, 7:36

Photo: Yauhen Malashkevich

Photo: Yauhen Malashkevich

Аляксандр Баразенка нарадзіўся і жыў у Пінску. Прафесіяй абраў журналістыку, спецыалізаваўся на фота і відэа. Працаваў на Белсат TV, апошнім часам жыў за мяжой, як і тыя, каму не знайшлося месца ў роднай краіне. І вось ужо паўгады ён на вайне, пра жахі якой распавядае ў сваіх з калегамі рэпартажах, якія, безумоўна, застануцца ў гісторыі. У сваім пасце на ФБ наш зямляк распавёў, што для яго насамрэч Украіна.

 

“Цяжка прыгадаць, з чаго пачалася нашая з табою гісторыя.

Напэўна з расповядаў бацькі пра Ізяслаў і гісторыю маёй сям’і. Можа з “Дынама” часоў Лабаноўскага?) Ці тваёй крутой музыкі?

Праз некаторы час  атрымаліся першыя самастойныя паездкі. Велічны Кіеў і вясёлы Львоў. Данецк за паўгады да…

Потым у нас з табою былі ночы на Майдане, першае шчасце перамогі, першы жывёльны страх, першыя забойствы, якія я пабачыў у свае 25. Мы былі побач, ты трымала мяне за руку, надавала мне сілаў. Мы разумелі, што гэтым не скончыцца. Крым, Харкаў, Данбас…Першы раз вёў аўто, па якім стралялі. Першыя “сепары” ў Данецку.

У Дзергачы 27 жніўня. Ад нармальнага жыцця застаюцца толькі варонкі. Фота са старонки alexander.borosenko ў Facebook
У Дзергачы 27 жніўня. Ад нармальнага жыцця застаюцца толькі варонкі. Фота са старонкі alexander.borosenko ў Facebook

Быў перыяд, калі бачыліся ўжо радзей, але ніколі не губляў з табою сувязь, жыў тваімі навінамі,радаваўся поспехам, засмучаўся паразам, ці тваім памылкам, але без ніх нікуды.

А потым надышоў люты. Я якраз вяртаўся з гасцёў з Берліна ў госці ў Варшаву (так, я тут госць і гэта ня зменіцца) і пабачыў навіны… Адразу ламануўся да цябе, але гэта заняло некаторы час.

І вось ужо паўгады мы разам. Ты адкрываешся мне наноў. Наноў адкрываеш Харкаў і Адэсу. Знаёміш з Мікалаевам, Дняпром, Запарожжам. Абяцаеш пазнаёміць з Херсонам. Мы сталі настолькі блізкія, што і словаў ня трэба. Мы разумеем адзін аднаго і без іх. Я бачу у тваіх вачах стому і боль. І адначасова бачу моц і веліч. Чую кожны твой крок. Лаўлю тваю рэдкую ўсмешку і абдымаю, калі плачаш. Мы ідзем разам. Я проста хачу быць побач. Я проста мушу быць побач. Я проста буду побач з табою, Украіна”.

З фотаздымкаў Аляксандра Баразенкі (подпісы аўтара захаваныя).

«1 Верасня, якое не прыйшло. На фота школа ў Паўночнай Салтаўцы, самым пацярпелым раёне Харкава. На дошцы дата апошняга занятку – 23.02.2022…»

 

«На здымку тое, што засталося ад памяшкання аднаго з факультэтаў Харкаўскага універа»

 

«Выстаіш, вытрываеш, пераможаш і заквітнееш! Я ведаю. Са святам, мая моцная, прыгожая і непераможная. З Днем Незалежності, Україно!»

 

«Бахмут. В ожидании окончания. Не знаешь, куда и когда прилетит. Ухает так, что уши закладывает. А они лезут и лезут, лезут и лезут…»

 

«13 самолётов российской армии сегодня (26 июля) героически победили частные дома мирных жителей в курортной Затоке. Пару кадров с очередного “военного объекта” и “базы нацбатальонов»

 

«Даже если и воскрес, то недавно его расстреляли в Буче и похоронили под завалами Мариуполя»

 

«Харьков: «То, что осталось от здания администрации после нескольких ракетных ударов»

 

«Ирпень. Окно с видом в другую жизнь»

 

«Чернигов. К месту, где были обнаружены тела погибших от российского обстрела трёх детей и их родителей, уцелевшие соседи несут детские игрушки…»

 

«Музыка Баха на обломках жизни»

Все регионы

Фото из соцсетей
Фото: ПСО «Витязь»
Фото использовано в качестве иллюстрации, Пинского райисполкома
фото использовано в качестве иллюстрации
Фото использовано в качестве иллюстрации, depositphotos
Фото МВД
Фото ГАИ
Фото использовано в качестве иллюстрации/ user-sya-ken.com

В стране и мире

Приманка с вакциной. Фото: belvitunifarm.by
Снимок носит иллюстративный характер / Фото из архива Медиа-Полесья
Светлана Тихановская в зале Генеральной Ассамблеи ООН во время выступления президента Украины Владимира Зеленского. Нью-Йорк, США. 19 сентября 2023 года. Фото: Офис Светланы Тихановской
Скриншоты из видео TikTok, коллаж Медиа-Полесье
Матеуш Моравецкий на заводе бронетехники в Гливице 29 июля 2023 года. Фото: twitter.com/PremierRP
Снимок носит иллюстративный характер. Фото: Pexels.coь
Фото: Павел МАРТИНЧИК, kp.by
Фото использовано в качестве иллюстрации, из архива МП

Полешуки

Очень вкусно

В фокусе - Полесье

Для тебя