20 октября 2020, вторник08:47

Общество

Жыхар Пінска злавіў 65-кілаграмовага сома на Прыпяці

28 сентября 2016, 11:34

Павел Ляхновіч на падводным паляванні каля гадзіны змагаўся з дзвухметровым іспалінам і ўрэшце перамог.

— Заўчора ён адарваў два гарпуны і сышоў. Сёння, з ранку, паехаў я яго шукаць. Знайшоў параўнальна хутка, стрэліў, і потым ён цягаў мяне па рацэ мо гадзіну. Потым сом прылёг адпачыць на чатырох метрах глыбіні ля бервяна. Я асцярожна падабраўся і ўхапіўся за стары гарпун, які тарчаў з ягонага хваста з двух бакоў, як за стырно ровара. Ён выгінаўся і спрабаваў ухапіць мяне зубамі, але выгнуцца так моцна не здолеў. Я падвалок яго да берага, а потым дабіў нажом, – распавядае спадар Павел.

— Страшна не было?

— Не. Было столькі адрэналіну, што здавалася кроў кіпіць. Старашна было, што сарвецца, і сыйдзе з гарпуна, дзе яго потым шукаць? Ну былі думкі, што калі ён ухопіць мяне за руку, то можа і не выплыву. Сом моцна змагаўся, але ж калі я яго каля берага перавярнуў на спіну, то ён супакоіўся.

— І колькі гэты сом важыць?

— 65 кілаграмаў, больш за два метры даўжыні.

— Раней такія трафеі былі?

— Не. Дагэтуль, за амаль сорак гадоў падводнага паляваньня, ў мяне самы вялікі сом быў 20 кілаграмаў. Гэта , відаць, той самы, адзіны за жыцьцё трафей.

— Напэўна было адчуванне шчасця?

— Шчасьце было, пакуль цягнуўся працэс пошуку, стральбы, барацьбы з самом, а зараз гэта ўжо проста ежа.

— І што Вы зрабілі са сваім трафеем?

— Спачатку — фотасесія, потым парэзалі на кавалкі, падзяліўся з сябрамі, астатняе сваякам раздаў.

Дарэчы, Павел Ляхновіч некалькі разоў быў героем публікацый Медиа-Полесья, ён былы вайсковы марак. Пасля звальнення з войску працаваў карэспандэнтам у рэгіянальных газетах, трэнерам па кік-боксінгу, целаахоўнікам, на будоўлях у Польшчы і Расіі. Ён сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў. А падводнае паляванне — хобі, якім ён захапляецца шмат гадоў.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Воинское захоронение в Пинском районе

Фото иллюстрационное / Автор: Василий Мацкевич
Снимок носит иллюстративный характер
Фото иллюстрационное
ДТП на автовокзале ул.Железнодорожная. Фото из группы
Съемки клипа Макс Коржа на песню

Новости компаний

В стране и мире

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x