23 января 2021, суббота18:13

Общество

Зіма вяртаецца

19 января 2015, 14:16

На гэтым тыдні ў Беларусь вернецца зімовае надвор'е. Пры гэтым яно ў цэлым па краіне будзе кантрасным — халадней будзе на паўночным усходзе краіны, цяплей на паўднёвым захадзе.
Пра гэта распавёў начальнік службы гідраметэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Дзмітрый Рабаў.
 
У пачатку тыдня краіна будзе знаходзіцца на паўднёва-заходняй перыферыі арктычнага антыцыклону, разам з усходнімі вятрамі да нас будзе паступаць больш халоднае, але вільготнае паветра з кантынента і паказанні тэрмометраў панізяцца.
 
У аўторак, 20 студзеня, месцамі па поўдні чакаецца снег, мокры снег. У асобных раёнах туман, слабы галалёд, на дарогах галалёдзіца. Тэмпература паветра мінімальная ноччу -1… -7°С, максімальная днём -4 … + 2°С.
 
У сярэдзіне тыдня надвор’е на паўночным усходзе будзе вызначаць халодны антыцыклон, на паўднёвым захадзе — цыклон з цэнтрам над Міжземным морам.
 
Чакаецца праходжанне атмасфернага фронту, які прынясе снегапады.
У сераду і чацвер часам снег, па паўднёвым захадзе мокры снег. Месцамі туман, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак -6 … + 1°С, ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях -7 … -10°С, днём па паўднёвым захадзе да + 3°С.
 
У пятніцу-суботу часам снег, мокры снег, слабы галалёд. На асобных участках дарог галалёдзіца. Тэмпература паветра на працягу сутак -6 … + 1°С, ноччу па паўночным усходзе пры праясненнях -7… -12°С, днём па паўднёвым захадзе да + 3°С.
 
У нядзелю маразы крыху ўзмоцняцца.
Тэмпература паветра на працягу сутак -2 … -9°С, ноччу пры праясненнях -10… -15°С. Месцамі кароткачасовы снег. На асобных участках дарог галалёдзіца.
0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Мнение пинчан о ВНС

Фото использовано в качестве иллюстрации, vyksavkurse.ru
Председатель колхоза имени М. Горького Василий Горошко на хлебном поле. Фото РИА Новости
Фото иллюстрационное
Скришот видео ТРК
Логишин. Фотография Альфреда Микуса
Фото: © Сергей Мальгавко/ТАСС
Участники пикета после освобождения из ИВС в кругу друзей. Сергей Сахвон третий справа на снимке
Фото из группы ФК «Волна» (Пинск) в соцсетях

Новости компаний

В стране и мире

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x