17 января 2021, воскресенье18:37

Культура

Зробленыя ў СССР. Навагодні квэст у краязнаўчым музеі

14 декабря 2017, 14:41

Наведаць выстаўку савецкіх навагодніх атрыбутаў і прыняць удзел у квэсце для ўсёй сям’і можна ў Столінскім раённым краязнаўчым музеі. 

Аб гэтым Медиа-Полесью паведаміла дырэктар Столінскага раённага краязнаўчага музея Святлана Вярэніч.

Наведвальнікаў музея чакае святочная навагодняя атмасфера. Трапіўшы ў музей, адразу ўбачыце прыгажуню-елку і больш за паўсотні навагодніх цацак.

– Аснову экспазіцыі выставы савецкіх навагодніх атрыбутаў складаюць елачныя цацкі савецкага перыяду, створаныя ў канцы 1940-х – пачатку 1990-х гадоў. Яны — з калекцыі музея, якая фарміравалася дзякуючы мясцовым жыхарам, – распавяла Святлана Вярэніч. – Шкляныя шары, гузы і рарытэтныя паштоўкі раскажуць, як адзначалі Новы год у далёкім СССР.

Акрамя таго, як дадала дырэктар музея, каб навагодні настрой не знікаў, музей прапануе прыняць удзел у забаўляльным квэсце «Навагоднія скарбы музея». Разам з супрацоўнікамі музея кожны зможа адказаць на краязнаўчыя пытанні, праявіць сваю эрудыцыю.

У квэсце могуць удзельнічаць як дарослыя, так і дзеці.

0 0 голос
Рейтинг статьи

Читайте нас В Яндекс.Дзен

Подписаться
Уведомление о
0 Комментарий
Inline Feedbacks
View all comments

Все регионы

Микрозелень. Бизнес в квартире

Фото использовано в качестве иллюстрации
Игорь Киктенко. Фото с сайта pcp.by
София Садюкович, Иванна Кисель, Виолетта Анапреенко, Дарья Лобко. Фото с сайта конкурса

Новости компаний

В стране и мире

Фото: pravda.com.ua
Виктор Бабарико / Фото: belinvest.by
Валерий Остринский. Фото: nn.by
Фото: aa.com.tr
Фото: Reuters
Катерина Андреева, Дарья Чульцова
Снимок носит иллюстративный характер / Фото: naviny.by

Полешуки

В фокусе - Полесье

Коронавирус

Для тебя

0
Будем рады вашим мыслям, пожалуйста, прокомментируйте.x
()
x