Пасля выбараў у 2020 годзе ўлады пайшлі на знішчэнне незалежных медыяў. Пасля разгону масавых акцыяў сілавікі расправіліся з рэдакцыямі і журналістамі. Галоўныя рэдактары і заснавальнікі выданняў і навінавых рэсурсаў апынуліся пад пагрозай крымінальнага пераследу, а самыя выданні ўлады назвалі экстрэмісцкімі. Галоўная рэдактарка найбуйнейшага ў Беларусі рэгіянальнага парталу «Медыя-Палессе» Святлана Гарда дала вялікае інтерв'ю Белсату.